Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўтуховіч адмовіўся ад шпіталізацыі
15:45, 06/06/2006

Адвакатка прадпрымальніка Галіна Іванова сёньня даведалася, што Мікалая Аўтуховіча вазілі ў адзін з гарадзенскіх шпіталяў, абсьледавалі, але заставацца там ён адмовіўся. Мікалая Аўтуховіча прывезьлі назад у сьледчы ізалятар гарадзенскай турмы №1. Паводле адваката, ён працягвае галадоўку, якую абвясьціў яшчэ 13 красавіка, калі яго ўзялі пад варту, паведаміла “Радыё Свабода”.

Учора ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні не адбылося паседжаньне па крымінальнай справе прадпрымальніка. Судзьдзя Мікалай Рачынскі зачытаў даведку ад турэмнага мэдыка, у якой гаварылася, што падсудны Аўтуховіч ня можа ўдзельнічаць у працэсе з-за стану здароўя, і будзе шпіталізаваны. Дарэчы, наступнае паседжаньне суду прызначылі на 8 чэрвеня.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у тым, што ён не заплаціў усіх падаткаў, і гэта пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Ён віны не прызнае, зазначае, што працаваў адкрыта, усю выручку ад работы таксовак у Ваўкавыску здаваў у банк. Яго абвінавачваюць, што ён не стварыў фірму таксі, а дзейнічаў па іншай схеме. Суму незаплачаных падаткаў яму налічылі, зыходзячы з таго, колькі яму неабходна было плаціць у выпадку, калі б ён стварыў такую фірму. Яму пагражае абмежаваньне свабоды альбо да сямі гадоў зьняволеньня й канфіскацыя маёмасьці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: