Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грамадзянін Украіны да гэтага часу знаходзіцца ў спецпрыёмніку на Акрэсціна 16:17, 06/06/2006
Артэм Чысцякоў быў схоплены ўчора на Кастрычніцкай плошчы разам з яшчэ десяццю маладымі людзьмі, якія збіраліся правесці пікет супраць прымусовай дэпартацыі з Беларусі ў час і пасля прэзідэнцкіх выбараў замежных грамадзян з Украіны, Францыі, Грузіі, Канады і іншых краін. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі маладых людзей яшчэ да пачатку акцыі. Праз некалькі гадзін усіх, акрамя ўкраінца Артэма Чысцякова, выпусцілі на свабоду.
Цяпер удзельніку акцыі супраць дэпартацыі замежных грамадзян пагражае дэпартацыя. Праваабаронцы лічаць утрыманне Артэма Чысцякова незаконным, паколькі той з’яўляецца грамадзянінам іншай краіны, прычым непаўнагадовым.
Суддзя, які не пажадаў назваць сябе, сказаў, што гэтая справа будзе разгледжана цягам трох дзён, а на працягу месяца будзе вырашана пытанне адносна дэпартацыі Артэма, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Зараз да гэтай справы павінна далучыцца консульства Украіны.