Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На дзясяты дзень у галадоўцы ўдзельнічаюць 25 чалавек 13:52, 07/06/2006
У сераду да маладзёвай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і адзін у Баранавічах. Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.
"Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі", -- заявіў адзін з актывістаў “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук.