Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Машына з картэжу Лукашэнкі папала ў аварыю 14:09, 07/06/2006
У аўторак 6 чэрвеня каля 11-й гадзіны раніцы на скрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай адбылася аўтамабільная аварыя з удзелам машыны з картэжу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Наша Ніва» (www.nn.by).
У канцы вуліцы Чырвонаармейскай знаходзіцца гараж прэзыдэнтуры, таму гэтым маршрутам машыны картэжу праяжджаюць штодзённа. Прычым, як кажуць мясцовыя жыхары, звычайна на даволі высокай хуткасьці.
Чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся зь легкавіком «Пэжо». У выніку аварыі ў легкавіка быў моцна пашкоджаны перад, у мікрааўтобуса – бок.
Каб аказаць дапамогу пацярпеламу, на месца аварыі прыехала «хуткая». Разьбітае «Пэжо» амаль да вечара прастаяла непадалёк ад месца аварыі.
На жаль, нам не ўдалося высьветліць, кіроўца якой з машынаў пацярпеў і хто быў вінаваты ў здарэньні. Ва Ўпраўленьні ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму карэспандэнту «НН» было заяўлена: «Здарэньня ў гэтым месцы не зафіксавана».