Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падаткавыя органы збіраюць інфармацыю пра беларусаў, якія адпачываюць у замежжы 10:41, 07/06/2006
Падаткавыя органы Гомелю і Наваполацку запатрабавалі ад мясцовых турыстычных фірмаў прадаставіць ім спісы людзей, якія набывалі турыстычныя пуцёўкі ў Турцыю, Егіпет і далёкае замежжа цягам апошніх двух гадоў. Іх цікавіць прозвішча, імя турыста, яго адрас, краіна, дзе ён адпачываў, і кошт пуцёўкі.
Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў зараз высвятляе, ці гэта рэгіянальная ініцыятыва, ці рашэнне Міністэрства па падатках і зборах.
Тым часам, турфірмы панікуюць, бо, паводле неафіцыйнай інфармацыі, толькі ў Турцыю праз Маскву зараз выязджаюць больш за 65% адпачываючых з Беларусі. Толькі ў гэтым выпадку можна гаварыць аб стратах беларускіх фірмаў, якія сягаюць 4-5 мільёнаў долараў, паведамляе газета «Салідарнасць».