Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусам патрэбна незалежнае тэлебачаньне
10:50, 07/06/2006

Сёлета ў лютым пачалі працаваць два мэдыяпраекты, сарыентаваныя на беларускую аўдыторыю. “Эўрапейскае радыё для Беларусі”, якое мае штодзённую гадзінную перадачу на расейскай і беларускай мовах, а таксама на тэлеканале РТВі выйшла перадача пад назваю “Вакно ў Эўропу”. За выключэньнем некалькіх тыдняў прэзыдэнцкай кампаніі, яна трансьлявалася ў нядзелю з паўторамі ў будзённыя дні.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сустракаючыся днямі ў Бэрліне з прадстаўнікамі кансорцыюму “Мэдыя кансалта” рэзка скрытыкаваў праект “Акно ў Эўропу”. І прапанаваў, каб у якасьці экспэртаў для такіх праектаў выступалі прадстаўнікі БАЖу.

“Пакуль гэта не вакно ў Эўропу. Перш, чым зьяўляюцца ідэі, прапановы для Беларусі, трэба, каб у абмеркаваньні прынялі ўдзел беларускія экспэрты. Мы ня бедная краіна ў сэнсе інтэлектуальнага патэнцыялу. Прынцып, калі гэта для Беларусі, але безь беларусаў, абсалютна непрыймальны. Ніхто ні з кім ня раіўся па гэтым пытаньні. Палітыкі не павінны ківаць згодна галовамі, патакваць, калі нешта быццам бы робіцца для Беларусі. Мы павінны глядзець з пункту гледжаньня эфэктыўнасьці. Каб адразу да гэтага мэдыяпраекту былі далучаныя беларускія экспэрты, ня было б тых хібаў, якія ёсьць на сёньняшні дзень. Мы сустрэліся ў Бэрліне з прадстаўнікамі кансорцыюму “Мэдыя кансалта”. Падчас выбараў беларусы ўвогуле ня бачылі РТVі. Каб глядзела гэтую перадачу “Вакно ў Эўропу” сапраўды 750 тысяч, мы б мелі вельмі вялікую падтрымку ў грамадзтве. І спакойна б ставіліся, што Эўразвяз выдзяляе грошы на мэдыяпраекты. А так рэжым Лукашэнкі крычыць, што вось на падтрымку беларускай апазыцыі выдзяляюцца мільёны даляраў. А яны патрачаныя неэфэктыўна. Хто будзе глядзець перадачы ўночы, або ў нядзелю ў 4-5 гадзін дня, калі ўсе на дачы? Як тэндэнцыю, гэты праект трэба вітаць. Але трэба казаць адкрыта пра яго неэфэктыўнасьць. Трэба дабівацца стварэньня спадарожнікавага тэлебачаньня. Дзесьці ў Вільні, напрыклад, каб была студыя, куды можна паехаць для ўдзелу ў круглым стале. Экспэртамі ў справе стварэньня спадарожнікавага тэлебачаньня мог бы быць БАЖ”, -- заявіў Лябедзька.

“Польскае радыё” пацікавілася меркаваньнем на гэты конт намесьніка старшыні БАЖу Тацяны Мельнічук:

-- Я бачыла спадарожнікавыя антэны нават у лясным куце, дзе адбывае пакараньне палітвязень Павал Сявярнец. Там няма нічога ў маленькай вёсачцы, толькі станцыя, з якой грузяць напілаваны “хімікамі” лес. Але шмат якія сем’і ў Менску маюць спадарожнікавую талерку, але не спажываюць інфармацыі, зьвязанай з палітыкай. Усё залежыць ад жаданьня людзей чытаць, бачыць, разумець. Гэта вельмі спрошчаны падыход, ставіць за мэту з дапамогаю сродкаў масавай інфармацыі выводзіць людзей на плошчу. СМІ не для гэтага існуюць. А для таго, каб людзі ўвогуле ведалі пра сябе. Каб маглі супаставіць сваё бачаньне з агульначалавечым, цывілізаваным. І зрабіць высновы. Любыя непадцэнзурныя СМІ зараз вельмі важныя. Добра, каб удзел у стварэньні прымалі тыя, хто тут жыве. Патэнцыялу б хапіла. Шмат журналістаў у Беларусі зараз на вольных хлябах. Маглі б стварыць якасны, канкурэнтаздольны прадукт. Адно, што трэба ўсё пралічыць, узважыць. Варта спытаць тых, для каго будзе гэта тэлебачаньне. Але, мяркую, ня варта так рэзка крытыкаваць гэты эўрапейскі праект “Вакно ў Эўропу”. Любы сродак масавай інфармацыйі прыносіць зараз карысьць, калі ён дае беларусам альтэрнатыўную інфармацыю. Сапраўды ёсьць праблема, што мала людзей ведае, на якіх хвалях шукаць гэты канал. Але гэта праблема вырашальная. Гэта задача таксама й для партыяў, для арганізацыяў, для ўсіх, хто хоча ўзьдзейнічаць на электарат. “Нераскручаным” у рэклямным сэнсе праектам маглі б дапамагчы партыі. Папрацаваць на мэдыі, што чытаць, што глядзець? - могуць партыйныя актывісты. Пра гэту праблему журналісты кажуць даўно. Так загінула шмат газэт без рэклямы, без патрэбнай колькасьці падпісчыкаў. А ствараць новыя мэдыя праекты, у тым ліку й спадарожнікавае тэлебачаньне, варта”, -- лічыць Таяцяна Мельнічук.

Сёлета на пачатку году кансорцыюм на чале зь нямецкай кампаніяй “Мэдыя кансалта” стаў пераможцам тэндэру Эўракамісіі ў справе арганізацыі незалежнага вяшчаньня на Беларусь. Цягам двух гадоў мусіць быць разьмеркавана 2 мільёны эўра паміж шэрагам СМІ дзеля арганізацыі тэматычных выпускаў пра падзеі ў Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: