Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БХК на мяжы лiквiдацыi
11:41, 08/06/2006

13 чэрвеня пройдзе першае паседжанне Вярхоўнага суда Беларусi па iску Мiнiстэрства юстыцыi да Беларускага Хельсiнскага камiтэта. Мiнюст звярнуўся ў Вярхоўны суд Беларусi з iскам прыпынiць дзейнасць Беларускага Хельсiнскага камiтэта да 1 верасня 2006 года.

Як паведамляе www.pahonia.promedia.by, да гэтай даты БХК мусiць выплацiць дзяржаве 75 тысячау долараў ЗША, якiя налiчыла падатковая iнспекцыя як нявыплачаныя дзяржаве падаткi. Менавiта столькi, па пераканнi падатковай iнспекцыi, БХК мусiць выплацiць дзяржаве ў якасцi падаткаў з тэхнiчнай дапамогi, аказанай у рамках праграмы ТАСIС, якiя БХК атрымаў у 2002-2003 гадах. Паводле дамовы памiж Еўрапейскiм Саюзам i Беларуссю, тэхнiчная дапамога не абкладваецца падаткамi. Гэта пацвердзiла i Мiнiстэрства замежных справаў, якое адказвае за рэалiзацыю мiжнародных дакументаў. Мiнiстэрства фiнансаў, у сваю чаргу, заявiла, што палажэннi мiжнародных дамоваў мусяць быць прадублiраваныя беларускiм заканадаўствам. Аднак Камiтэт фiнансавых расследаванняў па Менску i Менскай вобласцi спынiў крымiнальную справу супраць старшынi i галоўнага бухгалтара БХК па абвiнавачваннi ў нявыплаце падаткау. Зроблена гэта, па словах намеснiка старшынi БХК Гары Паганяйла, «па рэабiлiтуючых матывах».

Суды розных iнстанцыяў тройчы разглядалi справу, i тройчы пацвярджалi правату БХК. Аднак 20 снежня 2005 года прэзiдыўм Вышэйшага гаспадарчага суда вынес пастанову, што БХК усё-такi мусiць выплацiць 75 тысячаў долараў у якасцi нявыплачаных падаткаў.

«Гiсторыя носiць яуна палiтычны заказны характар. Мы абскардзiлi пастанову прэзiдыума ВГС Генеральнаму пракурору, аднак пратэст не прыняты. Да верасня мы не зможам нiяк выплацiць 75 тысячаў долараў, бо на рахунках ужо другi год не маем нi капейкi. Апiсаная маёмасць – напаўдабiты кампютэр i тэлефакс -- ацэненыя у 255 тысячаў рублёу. Справа плаўна пяройдзе ў стадыю лiквiдацыi нашай арганiзацыi», - падкрэслiў Гары Паганяйла.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: