Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БНФ падтрымлівае акцыю салідарнасьці з Аўтуховічам 11:09, 08/06/2006
Партыя БНФ далучылася да ініцыятывы руху прадпрымальнікаў "Наша Беларусь" падаваць заявы ў пракуратуру супраць вінаватых у прыцягненьні прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча да крымінальнай адказнасьці. 5 чэрвеня старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, многія фронтаўцы й госьці сядзібы на Варвашэні, 8 паставілі свае подпісы пад заявамі ў пракуратуру краіны. Збор подпісаў працягваецца.
6 чэрвеня на паседжаньні Палітычнай рады Аб`яднаных дэмакратычных сілаў, якое праходзіла ў Сядзібе БНФ, подпісы пад заяваю паставілі лідэр Аб`яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнікі партыяў, што ўваходзяць у АДС.
Партыя БНФ заклікае грамадзянаў далучыцца да акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.