Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Песьні Свабоды-2» на Дзень Незалежнасьці
10:49, 08/06/2006

Клопатам аб выданьні другой часткі “Песень Свабоды” працягвае сваю дзейнасьць незалежны музычны лэйбл “VoliaMusic”. Рэліз дыску будзе прымеркаваны да Дня аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі - 27 ліпеня, таму асноўнымі тэмамі, песень на якія чакаюць выдаўцы ад гуртоў, стануць Свабода і Незалежнасьць.

Неабходнасьць выданьня другой часткі “Песень Свабоды” выдаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі. Распавядае дырэктар незалежнага лэйбла Puper: “У першую чаргу, гэта зьвязана зь вялікай актыўнасьцю музычных калектываў, якія дасылаюць шмат песьняў за свабоду. Ды й падчас працы над першым дыскам шмат добрых песень давялося адкінуць праз недахоп месца на CD.”

Акрамя таго, ідэя другога дыску выклікана вялікай запатрабаванасьцю і цікаўнасьцю да першых “Песень Свабоды”: болей за тысячу чалавек падпісалася на дыск толькі папярэдне, каля 50000 спампоўваньняў з інтэрнэту!

“Праект “Песень Свабоды” атрымаў розгалас і цікавасьць большую нават, чым мы плянавалі і чакалі, - кажа Puper. - Гэта быў ня проста дыск, а зьява, сымбаль. Гэта быў галоўны кампакт пляцу Каліноўскага, калі там стаяла моладзь, а “Наша Ніва” паставіла яго ў адзін шэраг з такі атрыбутам як бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта вельмі паважна і адказна”.

Дарэчы, дыск зь песьнямі Свабоды спадабаўся і быў высока ацэнены прадусарамі ўкраінскага лэйбла “Аtlantic-records”, якія выдавалі дыскі ўкраінскага Майдану.

Рэліз дыску мае адбыцца на Дзень аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі “27 ліпеня - важная дата для любога нармальнага беларуса, дзень прыняцьня Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, дзень, калі беларусы зрабілі сьмелы учынак”, - тлумачыць дырэктар “VoliaMusic”.

Што тычыцца зьместу “Песень Свабоды – 2”, выдаўцы абяцаюць прыкласьці намаганьні, каб зьявіліся новыя імёны - такія складанкі даюць пэўны штуршок да разьвіцьця маладых калектываў. Прапаноўваць свае музычныя кампазыцыі для складанкі музычныя калектывы могуць да 27 чэрвеня праз e-mail: pesni2006@tut.by. Падпіска на дыск адкрытая на сайце za-svabodu.org.

Нагадаем - другая частка “Песень Свабоды” - трэці рэліз лэйбла “VoliaMusic”. Апроч “Песень” лэйбл выдаў дыск “Чарнобыльскі вецер” (пампаваць можна http://bsa.org.by/viecier) прысьвечаны 20-ым угодкам Чарнобыля, а зараз апроч складанак пачынае працаваць і над рэлізамі асобных выканаўцаў: дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць з рэп-гуртом “Чырвоным па беламу” на выданьне іх першых двух альбомаў, будуць весьціся перамовы з гарадзенскім гуртом “Deviation”. Не пакідае незалежны лэйбл задумы выдаць караоке-дыск са 100 беларускімі песьнямі.

Алена Скарабагатава, "Тузін Гітоў"
www.music.fromby.net


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: