Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Інтэрнэце з`явіўся сайт, прысвечаны забітай журналістке Вераніцы Чаркасавай 10:52, 08/06/2006
У сеціве з`явіўся сайт, цалкам прысвечаны справе аб забойстве беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай: www.veronikacherkasova.org . На сайце змяшчаецца інфармацыя датычна ходу расследавання яе забойства, публікацыі на гэтую тэму ў беларускай і замежнай прэсе, заявы беларускіх і міжнародных арганізацый па гэтай справе і г.д.
Забойства Веранікі разглядаецца аўтарамі сайту ў кантэксце беларускай сітуацыі, і таму яны прапануюць шмат дадатковай інфармацыі датычна становішча з мас-медыя ў нашай краіне. Па звестках БАЖ, да з`яўлення сайту мелі дачыненне калегі і сябры Веранікі, якія цяпер жывуць у ЗША.