Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня зь Беларусі будзе дэпартаваны грамадзянін Украіны 10:30, 08/06/2006
Сёньня зь Беларусі будзе дэпартаваны грамадзянін Украіны 17-цігадовы Арцём Чысьцікаў, паведаміла “Радыё Свабода”. Байцы спэцназу прэвэнтыўна затрымалі Арцёма 5 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы разам зь некалькімі ўдзельнікамі заплянаванай акцыі пратэсту. Актывісты апазыцыі намагаліся правесьці пікет якраз супраць дэпартацыі іншаземцаў у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
У сакавіку беларускія ўлады дэпартавалі больш за тры дзесяткі чалавек, сярод якіх грамадзяне Канады, Польшчы, Украіны, Грузіі і Расеі
Арцёма Чысьцікава ад 5 чэрвеня трымаюць у дзіцячым спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, што побач са спэцпрыёмнікам для дарослых. Паколькі Арцём непаўнагадовы, суправаджаць яго будзе консул украінскай амбасады.