Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Удзельнік галадоўкі пратэсту шпіталізаваны 10:23, 12/06/2006
20 сяброў арганізацыі “Малады фронт” працягваюць галадоўку пратэсту, пачатую 29 траўня ў Салігорску. Маладафронтаўцы патрабуюць спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, а таксама вызваліць усіх палітычных вязьняў. Адзін з лідэраў жодзінскага «Маладога Фронту» Сяржук Гудзілін, які прымае ўдзел у моладзевай галадоўцы, у сувязі са станам здароўя быў гашпіталізаваны. У раённай лякарні Сяржука паклалі пад капельніцу.
Акцыя пратэсту ахапіла 10 гарадоў Беларусі. Днямі маладафронтаўцы з рэгіёнаў прыехалі ў Менск, каб трымацца ўсім разам. Плянавалі зьняць прыватную кватэру, каб там разьмясьціцца на спальніках. Аднак пакуль не атрымоўваецца.
“На жаль, мы маем цяпер невялікія праблемы з памяшканьнем, таму што людзі вельмі баяцца даваць памяшканьне пад галадоўку, баяцца, што АМАП будзе штурмам браць кватэру. Але, нягледзячы на гэта, галадоўнікі едуць у Менск. Ужо некалькі чалавек у Менску. Галадоўка працягваецца. Нашыя патрабаваньні застаюцца ў сіле. Мы будзем дамагацца, каб улады пайшлі на саступкі”, -- паведаміў актывіст для “Радыё Свабода”.