Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: «Захад павінны асьцерагчы Расею»
11:57, 12/06/2006

Госьцем другой старонкі сёняшняй газэты "Rzeczpospolita" стаў Аляксандар Мілінкевіч – лідэр беларускай апазыцыі. “Захад павінны асьцерагчы Расею”, - гэтыя словы беларускага палітыка вынесеныя ў тытул. Размова тычыцца беларуска-расейскага саюзу.

Паводле журналіста газэты "Rzeczpospolita", яшчэ сёлета можна чакаць рэфэрэндуму ў справе канстытуцыі. Што мае рабіць у зьвязку з гэтым беларуская апазыцыя? Мілінкевіч кажа, што ў першую чаргу апазыцыянэры хочуць давесьці грамадзтву пагрозу, якую нясе такі рэфэрэндум.

Зрэшты, большасьць беларускага грамадзтва не падтрымлівае ідэі страты незалежнасьці. Шмат залежыць ад палітыкаў Захаду, якія не павінны прызнаць вынікаў магчымага рэфэрэндуму, бо ён будзе праведзены гэтак жа недэмакратычна, як і апошнія выбары. Захад таксама павінен асьцерагчы Расею перад правядзеньнем рэфэрэндуму аб далучэньні Беларусі. Пабудова агульнай дзяржавы насамрэч азначае аншлюз Беларусі.

Кошт незалежнасьці можа быць у чатыры разы большы, чым цяпер каштуе расейскі газ. Што пра гэта думае апазыцыя? Мілінкевіч сьцьвярджае, што беларусы ня толькі не аддадуць незалежнасьці за танны газ, але гатовыя ахвяраваць за гэта ўласнае жыцьцё.

Дэмакратыя рана ці позна ў Беларусь прыйдзе, тым чамсам як страчаная незалежнасьць можа быць вернутая толькі праз стагодзьдзі, а можа й ніколі. Таму пагроза вельмі вялікая. А газ будзе хутка дарагі і ў самой Расеі.

У сытуацыі небясьпекі страты незалежнасьці ці можа беларуская апазыцыя пачаць супрацоўнічаць з Лукашэнкам? На гэтае пытаньне Мілінкевіч адказаў так: для мяне барацьба з рэжымам не зьяўляецца самамэтаю. У гэтай барацьбе галоўнае свабодная й незалежная Беларусь. Ня бачу ніякіх праблемаў у супрацоўніцтве з Лукашэнкам. Але калі ён зьвернецца да Захаду з просьбаю аб дапамозе, пачуе тое самае, што ўжо чуў ня раз – спачатку дэмакратычныя выбары, а потым дапамога. А для Лукашэнкі вольныя дэмакратычныя выбары азначаюць паразу.

Апошні час усё больш чутно пра тое, што расьце нязгода ў шэрагах беларускай апазыцыі. Ці пагражае гэта расколам рэмакратычнай кааліцыі? Маем крызыс, прызнаецца Мілінкевіч. Палітычная канкурэнцыя існуе нават сярод кааліцыянтаў. Погляды моцна адрозьніваюцца. Цяжка сабе ўявіць, каб было іначай, бо разам сабраліся і камуністы, і сацыялісты, і лібэралы, і нацыяналісты. У такой сытуацыі цяжка захаваць адзінства. У дадатак кожны палітык мае свае амбіцыі. «Але я ня думаю, што кааліцыя разбурыцца. Цяпер мы павінны дзейнічаць. Для мяне галоўнае, каб кампанія “За свабоду” як мага хутчэй пачала дзейнічаць. Буду старацца, каб цягам месяца гэты рух меў праграму й рэгіянальныя структуры. Калі цяпер страцім палову году на дыскусыі, дык страцім увесь даробак кааліцыі. Шкада грошай і часу”, - сказаў Мілінкевіч у інтэрвію газэце "Rzeczpospolita".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: