Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыя пратэсту на прадпрыемстве «БелРос»
11:10, 13/06/2006

Супрацоўніцы горацкага прыватнага прадпрыемства "БелРос" правялі акцыю пратэсту супраць шматмесячнай нявыплаты заробку. Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, яны сабраліся ля мясцовага райвыканкаму і патрабавалі ад улады ўзьдзейнічаць на гаспадара прадпрыемства. Старшыня райвыканкаму, які прыняў жанчын, паведаміў, што ён ня мае магчымасьцяў прымусіць кіраўніцтва "БелРосу" сваечасова выплочваць зарплату, і параіў пратэстуючым зьвяртацца ў пракуратуру альбо суд.

Трэба адзначыць, парада гэтая зьяўляецца цалкам слушнай: ня справа ўлады выкарыстоўваць мэтады адміністрацыйнага ўціску на прыватнікаў. Для вырашэньня гаспадарчых спрэчак ёсьць адпаведныя ўстановы.

З-за нізкага ўзроўню правасьвядомасьці нашым грамадзянам прасьцей прыйсьці "на паклон" да выканкамаўскіх чыноўнікаў, чым самім абараняць свае інтарэсы ў судзе.

Але нават і такая спроба пратэсту прынесла плён: кіраўніцтва прадпрыемства ўсё-ткі пачало заробак выплочваць.

Гэты выпадак -- ня першы ў Горках, калі гаспадары-прыватнікі затрымліваюць зарплату наёмным працаўнікам. У прыватнасьці, той жа "БелРос", у склад якога ўваходзяць прадпрыемствы гандлю ды харчаваньня, а таксама шэраг дробных вытворчасьцяў, ужо папярэджваўся выканкамам аб магчымым пазбаўленьні ліцэнзіі. Аднак гэты крок уладаў прывядзе да закрыцьця прадпрыемства, а забясьпечыць новымі працоўнымі месцамі больш за сто працаўнікоў у раенным горадзе зараз нерэальна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: