Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зміцер Дашкевич: «Пакуль мы ў стане рухацца, будзем галадаць»
17:00, 13/06/2006

16-я суткі працягваецца эстафэтная галадоўка актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. На сёньняшні дзень галадаюць 23 чалавекі. Яны арандавалі кватэру ў Менску, каб трымацца разам, паведаміла «Радыё Свабода».

Напачатку ў акцыі ўдзельнічалі больш за чатыры дзясяткі чалавек. Потым непаўналетнія спынілі галадоўку на просьбу кіраўніцтва арганізацыі. Яшчэ некалькі чалавек выйшлі з галадоўкі з прычыны стану здароўя. Але да акцыі далучыліся новыя ўдзельнікі.

Галадоўнікі, у асноўным сябры арганізацыі “Малады фрот”, патрабуюць спыніць крымінальныя справы супраць актывістаў сваёй арганізацыі, выключэньні з навучальных установаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях, перасьлед вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць усіх палітвязьняў.

Удзельнікі акцыі пратэсту арандавалі прыватную кватэру, дзе будуць трымацца разам. Пакуль там знаходзіцца каля дзясятка чалавек. Апазыцыянэры плянуюць, што цягам сутак іх колькасьць узрасьце ўдвая. Сустаршыня арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч галадае 13-я суткі. Ён далучыўся да акцыі, як толькі выйшаў на волю пасьля адбыцьця арышту ў турме на Акрэсьціна. Зьміцер мае праблемы са здароўем, але не пакідае акцыі.

“Актывісты яшчэ пад’яжджаюць сюды са ўсё Беларусі. Мы плянуем, што ў адной кватэры будуць знаходзіцца каля 15 чалавек і праводзіць акцыю разам. Астатнія займаюцца сваімі справамі — там, дзе жывуць. Пакуль яны ў стане фізычна рухацца, будуць галадаць, а потым будуць, напэўна, выходзіць з галадоўкі, бо не ва ўсіх атрымліваецца прыехаць у Менск. Для нас самае галоўнае — узьняць праблемы ў грамадзтве: рэпрэсіі супраць моладзі, палітзьняволеныя, закрыцьцё хрысьціянскіх цэркваў”, -- сказаў Дашкевіч “Радыё Свабода”.

Артур Фінькевіч, які займаецца арганізацыйнымі пытаньнямі, непакоіцца за свайго сябра.

“Сёньня стан здароўя Зьмітра Дашкевіча пагоршыўся. Ён захварэў, у яго падвысілася тэмпэратура. Але ён не зьбіраецца спыняцца на гэтым. Ён ня спыніцца ні перад чым. Гэта мужны, адданы, шчыры чалавек, як і тыя людзі, якія цяпер знаходзяцца побач зь ім, патрабуючы спыніць перасьлед маладафронтаўцаў і крымінальную справу супраць “Маладога фронту”, -- гаворыць Артур Фінькевіч.

У менскай кватэры сярод галадоўнікаў Алесь Паплыка. Ён галадае восьмыя суткі. Хлопец прыехаў з Магілёва, каб быць разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі.

“Іншых мэтадаў няма — як яшчэ выказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў краіне? Мы будзем галадаць столькі, колькі патрэбна, каб дабіцца сваіх патрабаваньняў… Есьці ня хочацца. Нармалёва сябе адчуваю. Галава толькі крыху баліць… А так, усё нармалёва. Будзем трымацца”, -- кажа маладафронтавец.

Афіцыйныя ўлады дагэтуль не далі адказу на звароты апазыцыянэраў. Паводле заканадаўства, заяву, накіраваную ў пракуратуру з патрабаваньнем спыніць крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў, могуць далучыць да крымінальнай справы. У іншым выпадку адказ мусяць даць заяўнікам цягам месяца. Ад пачатку галадоўкі некалькіх удзельнікаў акцыі выклікалі да сьледчых, каб тыя далі тлумачэньні ў крымінальнай справе супраць маладафронтаўцаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: