Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці атрымлівае палітвязень Мікіта Сасім пошту?
11:19, 13/06/2006

Сьветлагорскія актывісты не атрымалі пацьверджаньне аб тым, што “Ліст салідарнасьці”, які быў адпраўлены зьняволенаму маладзёваму лідэру Мікіце Сасіму, сапраўды ўручаны яму. Замест паведамленьня аб уручэньні заказнога ліста пошта 10 чэрвеня даставіла пусты блянк. Ліст салідарнасьці Мікіце Сасіму, якога сусьветная праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” аб’явіла Вязьнем сумленьня, склалі прадстаўнікі грамадзкіх і партыйных арганізацыяў, а таксама шэраг грамадзянаў Сьветлагорскага раёну.

“Прадстаўнікі грамадзкай супольнасьці, неабыякавыя жыхары г. Сьветлагорска і Сьветлагорскага раёну далучаюцца да ўсіх, хто ўжо выказаў свой пратэст супраць Вашага ўтрыманьня ў зьняволеньні. Мы таксама шчыра зычым Вам моцы духу, мужнасьці й здароўя, якія так неабходныя зараз”, – гаварыцца ў лісьце, пад якім падпісаліся 25 чалавек.

Даручэньне адправіць ліст па пошце ўзяла на сябе Натальля Бордак – сакратар рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Ліст быў адасланы на адрас: вул. Брэсцкая, д. 258А, СІЗА № 6, камэра № 54, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласьць, 225320.

10 чэрвеня паштальён прынесла Н. Бордак паведамленьне аб дастаўцы ліста адрасату. “Аднак гэта быў пусты блянк з паштовымі штэмпелямі. Ні даты атрыманьня, ні подпісу адрасату на ім не было – увогуле, ніякіх адзнакаў аб тым, што М. Сасім атрымаў ліст. Таму я не прыняла гэтае паведамленьне. Мы хочам мець пэўнасьць, што ліст дайшоў. Паштальён сказала, што блянк будзе паўторна накіраваны ў Баранавічы” – паведаміла Н. Бордак www.belngo.info.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: