|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Апазыцыянер выйграў суд 10:58, 13/06/2006 Нагадаем, што 5 траўня адбыўся суд пад старшынствам суддзi Назаранкi Л.І., дзе Дзмiтрый Шыманскi завочна быў пакараны штрафам памерам у 1 базавую адзiнку нібыта за нецэнзурную лаянку на тэрыторыi Ленiнскага РАУС г. Брэста. Інцыдэнт з брыдкаслоўем, у якiм быў абвiнавачаны грамадскi актывiст, адбыўся 24 сакавiка, калi пасля адбыцця адмiнiстрацыйнага арышту Д.Шыманскi выходзiў з iзалятара часовага ўтрымання ў Паўночным гарадку. Ён быў затрыманы на падставе iлжывага рапарта супрацоўнiкаў мiлiцыi Лосiча М.О. i Блiзнюка А.С. i да суда зноў утрымлiваўся ў iзалятары. Аднак суд не адбыўся, бо 26 сакавiка вечарам Д.Шыманскi на машыне "хуткай дапамогi" быў дастаўлены ў iнфекцыйнае аддзяленне абласнога шпiталя з дыягназам востры фарынгатрахеiт. Пасля выпiскi са шпiталя па справе брыдкаслоўя адбылося 3 судовых паседжання, на якiх мiлiцыянты так i не змаглi пераканаўча давесцi, што Д.Шыманскi сапраўды нецэнзурна лаяўся. Затое суддзя Беразюк знайшоў у дзеяннях мiлiцыянтаў падчас затрымання парушэннi, якiя нават з фармальных прычын не давалi магчымасцi прыцягнуць Шыманскага да адказнасцi. У прыватнасцi, у матэрыялах справы адсутнiчаў пратакол адмiнiстратыўнага затрымання, а гэта значыць, што грамадскi актывiст быў затрыманы незаконна. На ўсiх трох пасяджэннях Д.Шыманскi прысутнiчаў разам з адвакатам i вёў актыўную абарону, спрабуючы знайсцi супярэчнасцi ў паказаннях сведак, якiмi выступалi супрацоўнiкi мiлiцыi Лосiч М.О. i Блiзнюк А.С. Зразумеўшы, што справа развальваецца, мiлiцыянты перайшлi да брудных метадаў. У матэрыялах справы з`явiўся пратакол затрымання з фальшывым подпiсам Д.Шыманскага. Знiк пратакол судовага пасяджэння, дзе вёўся допыт сведак-мiлiцыянтаў, у якiм адлюстраваны сур`ёзныя супярэчнасцi ў iхнiх паказаннях. І ўрэшце, з`явiлася падробленая позва ў суд, якую быццам бы атрымаў Д.Шыманскi, а значыць ён быццам бы належным чынам быў праiнфармаваны пра судовае паседжанне 5 траўня. Але ў гэты час сп. Шыманскi знаходзiўся па-за межамi Беларусi i фiзiчна не мог атрымаць позву. 8 чэрвеня, сыходзячы з таго, што сп. Шыманскi не быў належным чынам праiнфармаваны пра судовае пасяджэнне, а ягоная прысутнасць падчас разгляду справы абавязковая, старшыня Брэсцкага абласнога суда Сучок Т.І. адмянiла рашэнне суда Ленiнскага раёна г. Брэста i адправiла справу на паўторны разгляд. Дзмiтрый Шыманскi застаўся задаволены рашэннем суда i лiчыць, што даб`ецца поўнага свайго апраўдання: - Справа не ў грошах i, канешне, я б знайшоў 31 тысячу рублёў, каб аплацiць штраф. Справа ў гонары. Справа ў тым, што ўлады спрабуюць давесцi, быццам бы кiраўнiком гарадскога штаба дэмакратычнага кандыдата быў хулiган. Адначасова я кiрую абласной моладзевай арганiзацыяй "Сузор`е", узначальваю Раду гарадской арганiзацыi Партыi БНФ. Для мяне заплацiць штраф азначае прызнацца ў тым, што лiдэрамi дэмакратычных арганiзацый з`яўляюцца хулiганы i брыдкаслоўцы. А гэта не так. І я буду да канца змагацца за тое, каб суд вынес апраўдальнае рашэнне па гэтай справе, -- заявіў палітык у інтэрвію www.dzedzich.org.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|