Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Двайная ўвага да правоў чалавека ў Беларусі
12:47, 13/06/2006

Працы па правах чалавека і дэмакратычным развіцці ў Беларусі была нададзена ўвага з двух бакоў. Незалежна адзін ад аднаго Фонд памяці Аны Лінд і Форум жывой гісторыі адзначылі ўзнагародамі двух актыўных беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Праваабаронцы Таццяна Равяка і Аляксандр Бяляцкі былі выбраныя стыпендыятамі Аны Лінд 2006 года і адпаведна лаўрэатамі Пэра Ангера. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца ў Стакгольме 14 чэрвеня.

– Тое, што дзве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагароджваюць беларускіх абаронцаў правоў чалавека, паказвае, што сусветнае супольнасць з сур’ёзнасцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі і, трэба спадзявацца, будзе падмацоўваць гэту працу ў накірунку да больш стабільнай і дэмакратычнай Беларусі, - кажа Інгвар Карлсан, былы прэм’ер-міністр Швецыі, а зараз старшыня Фонда памяці Аны Лінд.

У якасці кіраўніка аб’яднання ”Вясна” Аляксандр Бяляцкі на працягу дзесяці год дапамагаў і прапаноўваў прававую падтрымку тысячам чалавек, якія пацярпелі ад рэжыму. Журы матывавала сваё рашэнне так: ”За сваю бясстрашную барацьбу за права простых людзей змагацца супраць парушэнняў правоў чалавека, Аляксандр Бяляцкі ўзнагароджваецца прэміяй Пэра Ангера 2006 года за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі.

– У сваёй барацьбе ён і яго калегі не аднойчы паўставалі перад судом. Нягледзячы на пагрозы і пераслед, ён і яго арганізацыя працягвалі звяртаць увагу грамадскасці на рэгулярныя выпадкі абмежавання правоў чалавека з боку рэжыма і змагаліся супраць гэтага. Гэта дзякуючы такім людзям, як Бяляцкі, жыве мара пра дэмакратычную будучыню Беларусі, - кажа Роберт Хорд, генеральны сакратар Шведскага Хельсінскага камітэта па правах чалавека, арганізацыі, што намініравала Бяляцкага на прэмію Пэра Ангера.

Стыпендыя Аны Лінд 2006 года вылучаецца Таццяне Равяка з наступнай матывацыяй праўлення: "З вялікай адданасцю, эмпатыяй і ўпартасцю раскрывае Таццяна Равяка нападкі і дае падтрымку і голас пацярпелым. Яна бясстрашна супрацьстаіць палітычнаму ціску і распаўсюджвае веды пра альтэрнатыўныя тыпы грамадстваў, дзе ніводнае права не парушаецца. Яе мужная і мэтанакіраваная праца натхняе і робіць вялікі ўклад у фармаванне перадумоў стварэння адкрытай дэмакратычнай Беларусі.

– Таццяна Равяка праводзіць па-сапраўднаму важную працу па распаўсюджванню ведаў аб правах чалавека і аб тых парушэннях, якія маюць месца ў Беларусі. Як вядучы прадстаўнік арганізацыі па правах чалавека ”Вясна”, яна зрабіла істотны ўклад у развіццё дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека. Таццяна Равяка, безумоўна, вартая стыпендыі, - кажа старшыня Фонда памяці Аны Лінд Інгвар Карлсан.

Фонд памяці Аны Лінд быў заснаваны з мэтаю ўшанавання памяці забітай кіраўнічкі міністэрства замежных спраў Швецыі Аны Лінд, а таксама каб паказаць, што насілле не павінна перамагаць над вераю ў тое, што ўплыў можна рабіць мірнымі сродкамі і праз дэмакратычныя каналы. Фонд памяці вылучае штогод стыпендыю чалавеку, арганізацыі ці праекту, які дзейнічае ў духу Аны Лінд. Больш поўная інфармацыя на старонцы www.annalindhsminnesfond.se.

Форум жывой гісторыі па даручэнню ўрада штогод адмініструе і вылучае прэмію імя пасла Пэра Ангера. Прэмія з’яўляецца міжнароднай і вылучаецца за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі. Першая прэмія была дадзена ў 2004 годзе. Больш поўная інфармацыя на старонцы peranger.levandehistoria.se


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: