Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адабралi ўклады — адбяруць i хаты
15:12, 13/06/2006

Зараз беларуская вёска ўступiла ў паласу новай палiтычнай кампанii — будаўнiцтва аграгарадкоў. Толькi звычайнаму грамадзянiну цяжка зразумець: для каго тыя гарадкi, калi з кожным годам на вясковых вулiцах усё больш i больш хат з забiтымi дошкамi вокнамi, а самiх жыхароў становiцца менш i менш?

Памiраюць не толькi людзi — памiраюць нават цэлыя гаспадаркi. За апошнiя пяць гадоў аддаў Богу душу саўгас “Чырвонабярэзiнскi” ў Докшыцкiм раёне. I якi саўгас! У яго склад калiсь уваходзiла палова вёсак сельсавета. Яго працаўнiкi здабывалi дзяржаве горы сельскагаспадарчай прадукцыi i азёры малака. У галаве не ўкладваецца, як нашы кiраўнiкi далi сканаць такому саўгасу ў чыстай ад радыяцыi зоне, затое ў забруджаных раёнах прымушаюць вырошчваць атруту...

Прайдзiцеся зараз па лугах i палетках, што некалi належалi саўгасу, па лясах, што мяжуюць з яго ўгоддзямi. На сенажацях i гонях — хмыз, у гаях бiясфернага запаведнiка — пустыя дзялянкi. Затое ў в.Беразiно бесперапынна працуе тартак. Канечне, гэта дае пэўныя грошы, але ж заўтра ў запаведным куточку можа стацца пустыня! I гэта мы пакiнем пасля сябе нашчадкам?

Пакiнутыя вясковыя хаты, канечне, псуюць выгляд мясцовага пейзажу i будуць засланяць хараство тых аграгарадкоў. I вось кiраўнiк дзяржавы сваiм Указам №70 ад 3 сакавiка 2006 г. вырашыў гэтую праблему кардынальна. Цяпер, калi ў хаце апошнiя тры гады нiхто не жыў больш за месяц, то такая хата падлягае экспрапрыяцыi. А паспрабуйце знайсцi ў Беларусi катэгорыю працаўнiкоў, водпуск якiх складае месяц цi болей! Хiба настаўнiкi, акадэмiкi ды начальнiкi якiя.

Пры нашым высокiм, па словах А.Лукашэнкi, народным дабрабыце ў параўнаннi з суседнiмi краiнамi сорамна было б лезцi ў жабрацкую кiшэню i без таго гаротных людзей. Бо бацькi цяперашнiх гаспадароў старых вясковых хат за 70 год савецкага “райскага” жыцця толькi такую “багатую” спадчыну i змаглi пакiнуць пасля сябе дзецям.

Адкупiць па базарнай цане тыя развалюхi дзяржаве зусiм няцяжка. А што яна з iмi будзе рабiць пасля таго, як адкупiць цi адбярэ? Спалiць, вывезе на велiзарны сметнiк? А якую маральную рану нанясе людзям, раней адабраўшы iх уклады, а цяпер i хаты, пакiнутыя нашчадкам.

Бываю ў родных мясцiнах, i сэрца сцiскаецца ад суму. Нават верш напiсаў, якi заканчваецца так:

Стаю на дзедавых кладах,

Хаджу па даўнiшнiх валоках,

А ў паднябессi плача птах —

Зблудзiўся жораў у аблоках.


Вiктар СКАРАХОД, мiнчанiн, «Народная воля»

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Мы предлагаем разработка сайта недвижимости качественно.
charmex 1925
Установка пвх окна, окна киева профессионально
Посмотрите сайт для родителей