Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалая Разумава судзяць за паклёп на прэзыдэнта
13:20, 14/06/2006

У Аршанскім гарадзкім судзе распачаўся разгляд крымінальнае справы супраць вядомага на ўсю Беларусь колішняга лідэра рабочага руху. На пачатку 1990-х гадоў пад кіраўніцтвам Мікалая Разумава працаўнікі аршанскіх прадпрыемстваў выйшлі на рэйкі, патрабуючы глябальных рэформаў у дзяржаве.

Цягам апошніх год ён быў адышоў ад апазыцыйнае дзейнасьці, але сёлета трапіў пад увагу пракуратуры пасьля выступу на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, што праходзіла ў Воршы 24-га лютага. Мікалай Разумаў публічна выказаў меркаваньне, што Аляксандар Лукашэнка мае дачыненьне да забойства Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара, паведамляе “Радыё Свабода”.

Аршанская пракуратура завяла супраць яго крымінальную справу за паклёп на прэзыдэнта, і з 14-га сакавіка спадар Разумаў быў узяты пад варту: напачатку яго зьмясьцілі ў аршанскі ізалятар часовага ўтрыманьня, потым пад канвоем даставілі ў Віцебск, адкуль неўзабаве скіравалі на экспэртызу ў менскую клініку “Навінкі”, якая мусіла ацаніць псыхічны стан затрыманага. Дактары ўстанавілі, што ён дзейнічаў у сьвядомым стане, і ягоная справа была перададзеная ў Аршанскі гарадзкі суд.

На самым пачатку судовага працэсу Мікалай Разумаў заявіў пра тое, што не давярае судзьдзю і прадстаўніку пракуратуры разгляд свае справы. На ягоную думку, яны абодва ёсьць прадстаўнікамі зацікаўленага боку, бо прызначаныя на свае пасады Аляксандрам Лукашэнкам, якога ён нібыта абразіў сваімі выказваньнямі.

Аднак судзьдзя Тацяна Рыбакова палічыла хадайніцтва падсуднага беспадстаўным, і склад суду застаўся бяз зьменаў.

На гэтае судовае пасяджэньне сёньня прыйшлі некалькі дзесяткаў аршанцаў, якіх цікавіць далейшы лёс Мікалая Разумава.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: