Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З актывістамі «Партнэрства» сустрэліся сваякі
11:10, 14/06/2006

Арыштаваным актывістам арганізацыі па назіраньню за выбарамі “Партнэрства” Мікалаю Астрэйке, Цімафею Дранчуку, Аляксандру Шалайке і Эніры Браніцкай дазволілі сустрэцца са сваякамі. Маці Астрэйкі, сястра Дранчука, а таксама жонка і маці Шалайкі ўжо сустрэліся з арыштаванымі.

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” знаходзяцца ў зьняволеньні з 21 лютага. Цягам гэтага часу сустрэчу мелі толькі жонка Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч ды маці Міколы Астрэйкі Яўгенія. Дазвол на сустрэчу быў прыемнай нечаканасьцю для сваякоў актывістаў. Маці Міколы Астрэйкі кажа, што вялікім выпрабаваньнем для Міколы ёсьць вымушанае чаканьне суду і пачуцьцё невядомасьці:

“Калі ўбачыла яго, была такая эўфарыя!.. Проста была рада, што ўбачыла. А потым, вядома, цяжка. Ён казаў: “Мама, нават пры самым горшым раскладзе я думаю, што вельмі хутка буду з вамі побач”. Кажа, што ён не злачынца, нічога дрэннага ён не рабіў... Спадзяецца на найвышэйшую справядлівасьць. Чакае суду. Кажа, што самае страшнае – гэта невядомасьць, незразумеласьць, калі чаго чакаць”, -- паведаміла Яўгенія Астрэўка “Радыё Свабода”.

Сястра Цімафея Дранчука Юлія адзначае, што пасьля знаёмства з матэрыяламі справы яе брат у разгубленасьці: паводле ягоных словаў, недаказанасьць віны актывістаў “Партнэрства” – відавочная.

“Казаў, што пасьля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, не разумее, якім чынам судзьдзю ўдасца склеіць быка ды індыка. Але ўсё ж такі настрой аптымістычны. Ён стараецца трымаць сябе ў тонусе – падскоквае штодня 1200 разоў і адціскаецца ад падлогі пад 80 разоў. Гэткім чынам імкнецца дысцыплінаваць сябе. Але, натуральна, пакутуе ад немагчымасьці пабачыць на ўласныя вочы, а ня толькі на фатаздымках свайго сына, пакутуе ад немагчымасьці абняць жонку, бацькоў… Нам на спатканьні таксама не давялося абняцца – нават паціснуць адно аднаму руку пры сустрэчы не далі”, -- паведаміла Юлія Дранчук “Радыё Свабода”.

Мікола Астрэйка, Цімафей Дранчук, Аляксандар Шалайка і Эніра Браніцкая абвінавачваюцца па артыкуле 193, частцы 2 Крымінальнага кодэксу — удзел у незарэгістраванай арганізацыі і замах на правы грамадзянаў. Справа знаходзіцца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Прызначаны судзьдзя Леанід Ясіновіч пакуль што на двухтыднёвых курсах падвышэньня кваліфікацыі. Дакладнай даты суду яшчэ не прызначылі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: