Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Жодзіна падчас акцыі затрымалі трох моладзевых актывістаў 19:13, 16/06/2006
У Жодзіне сёньня былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху – Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас.
Як паведаміў “Радыё Свабода” мясцовы актывіст гэтага руху Павал Красоўскі, яны бралі ўдзел у флэш-мобе “Прамень Свабоды” ля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя “зайчыкі”.