Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіста БНФ выключаюць з Белдзяржуніверсітэта 14:43, 16/06/2006
Актывісту “Моладзі БНФ” Сьцяпану Сьвідзерскаму пагражае выключэньне з унівэрсытэту (першы курс гістарычнага факультэту БДУ). Пасьля разгону намётавага мястэчка Сьцяпан адседзеў 10 сутак у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Калі выйшаў на волю, атрымаў ва унівэрсытэце вымову за “парушэньне правілаў унутранага распарадку”. Адразу яго ня выключыіл – праз пэўны час проста не дапусьцілі да здачы шэрагу залікаў ды іспытаў, нягледзячы на ўсе спробы хлопца ліквідаваць усе запазычанасьці.