Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасці людзі выйшлі на вуліцы з партрэтамі зніклых 23:52, 16/06/2006
Сёння а 16 гадзіне ў Берасці прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці, які адзначаецца 16-га чысла кожнага месяца. Цягам 30 хвiлiнаў каля 20 берасцейскiхя актывiсты апазыцыі , стоячы ўздоўж вул. Пушкiнскай, адной з самых шматлюдных вулiц
горада, трымалi партрэты людзей, знiклых або памерлых пры нявысветленых абставiнах падчас панавання рэжыму Лукашэнкi.
Акцыя выклiкала надзвычайную цiкавасць з боку мiнакоў: людзi бесперапынна падыходзiлi да ўдзельнiкаў i цiкавiлiся мэтаю мерапрыемства. Варта адзначыць, што пераважная большасць мiнакоў ужо ведала iмёны людзей на партрэтах, а таксама сэнс лiчбы “16”, размешчанай на кожным партрэце. Некаторыя людзi падыходзiлi да ўдзельнiкаў ланцуга i кожнаму з iх пацiскалi руку, выказвалi падтрымку, горача дзякавалi.
Акцыя прайшла без затрыманняў, мiлiцыi падчас яе заўважна не было.