Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Малебен за беларускі народ адбыўся ў Бэльгіі 23:29, 16/06/2006
Сёньня ў Антвэрпане ў беларускай парафіі адбыўся малебен за беларускі народ. Набажэнства было зладжана з нагоды Дня салідарнасьці, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца.
Падчас малебну вернікі прасілі Бога абараніць Беларусь ад варожае крыўды, загаіць народныя раны, дапамагчы перамагчы ўсе цяжкасьці і цярпеньні, а таксама спаслаць "Беларускаму народу ахвярных слугаў, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі".