Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманьні ў Магілёве пад час флэш-мобу да Дня салідарнасьці 22:18, 16/06/2006
У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага чарговаму Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова, а таксама моладзевыя актывісты Кацярына Ільіна, Натальля Падольская.
Як паведамляе «Радыё Свабода», на месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі – прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове іх тут жа затрымлівалі.