Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ад «Совбелии» кепска пахне
14:46, 16/06/2006

Жыхар г. Гомеля Уладзімір Няпомняшчых патрабуе ад мясцовых паштароў памяняць яму паштовую скрыню пасля таго, як у яе закінулі бясплатны нумар газеты "Советская Белоруссия".

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, упершыню просьбу памяняць яму скрыню У. Няпомняшчых выказаў у кнізе заўвагаў і прапановаў паштовага аддзялення №22 у канцы сакавіка г.г. У хуткім часе ён атрымаў ліст ад намесніцы дырэктара Гомельскага філіяла "Белпошты" Галіны Цярэшчанкі: яна патлумачыла, што паштары дзейнічалі па просьбе рэдакцыі "СБ", якая звярнулася да РУП "Белпошта" з прапановай даставіць 15.03.06 у кожную кватэру спецвыпуск газеты, прысвечаны Дню Канстытуцыі.

Адказ спн. Цярэшчанкі не задаволіў сп-ра Няпомняшчых, і 26 траўня ён звярнуўся да дырэктара Гомельскага філіяла РУП паштовай сувязі "Белпошта" Міхаіла Кірыенкі. "Чаму ж вы тады не распаўсюджваеце не толькі па просьбе, але і па шматлікіх патрабаваннях, скаргах, зваротах у суды і г.д. газеты "Народная воля", "Наша ніва", "Товарищ" і шмат якія іншыя?" - пытаецца У. Няпомняшчых. Ён зноў настойліва просіць памяняць яму скрыню, бо "пасля таго, як у ёй пабывала самая "чэсная" газета "СБ", з яе кепска пахне". Адказу ад дырэктара Гомельскага аддзялення "Белпошты" пакуль няма.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: