Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масавыя арышты бунтуючай моладзі ў Віцебску
11:36, 19/06/2006

Сямёра хлапцоў і дзяўчат міліцыянты затрымалі 17 чэрвеня ў раёне летняга амфітэатру Віцебска, дзе актывісты новастворанага моладзевага руху “Бунт” раздавалі мінакам улёткі. Ва ўлётках было напісана: “Беларусь – твой дом, а не стойла для хамскай улады! Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу. Хопіць баяцца і трываць! Нас шмат! Далучайся да негвалтоўнага супраціву! Дзейнічай у імя свабоды сваёй краіны!”. Арышты маладзёвых актывістаў працягваліся амаль увесь дзень, паведаміла “Радыё Свабода”.

У некаторых затрыманых маладых людзей улётак не было, яны нічога не распаўсюджвалі і былі затрыманыя толькі таму, што выклікалі падазрэньні ў міліцыянтаў. Аднак усіх сямёх абвінавацілі ў распаўсюдзе апазыцыйных улётак. Адзін з затрыманых, Іван Сьпірын, паспрабаваў зьбегчы, аднак яго злавілі і ў пастарунку на яго быў складзены пратакол з вінавачаньнем у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Зараз спадар Сьпірын знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. У панядзелак, верагодна, над ім адбудзецца суд.

Апрача яго, у Кастрычніцкім РАУСе апынуліся Кацярына і Алена Казак, Вераніка Носань, Аляксей Панасік, Кацярына Яловая і Дзяніс Дзянісаў. Спадара Дзянісава пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі дахаты, а астатніх маладых людзей – жыхароў Менску –міліцыянты ўночы вывезьлі ў Воршу ды пасадзілі на менскую электрычку.

Некалькі моладзевых актывістаў зь Менску вырашылі застацца ў Віцебску да панядзелка, каб дачакацца суду над Іванам Сьпірыным. Трое зь іх – Тацяна Дзядок, Ільля Шыманскі і Міхаіл Шубач – былі затрыманыя позна ўвечары, калі яны пайшлі ў краму па прадукты на вячэру. Паводле іхных словаў, тры гадзіны яны мусілі правесьці у аддзеле міліцыі Віцебскага раёну. Потым іх адпусьцілі, не патлумачыўшы прычын затрыманьні і не складаючы пратаколаў.

Пасьля поўначы ў кватэру, якую маладыя людзі зьнялі на двое сутак, гвалтам уварваўся нарад міліцыі на чале з намесьнікам начальніка Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Аляксеем Шаховічам. Міліцыянты сказалі, што суседзі паскардзіліся на шум у кватэры і без ніякіх санкцыяў пачалі аглядаць асабістыя рэчы прысутных. Заявілі, што пад бальконам знойдзены пакет з паперамі, верагодна, улёткамі, і прапанавалі аднаму з маладых людзей, Мікіту Абраменку, паехаць у райаддзел для складаньня пратаколу. Аднак разам з ім выправіліся ўсе астатнія хлопцы і дзяўчаты, якія спісалі 10 старонак міліцэйскай “Кнізе скаргаў і прапановаў”, пратэстуючы супраць несправядлівага затрыманьня сябра і абвінавачаньня ў распаўсюдзе ўлётак.

Нарэшце Мікіту Абраменку адпусьцілі таксама. Але за час ягонага знаходжаньня ў пастарунку туды ж прывезьлі Івана Бурыкіна і Яўгена Папковіча. Хлопцаў затрымалі за балёнчыкі з фарбай, якія яны мелі пры сабе, бо на віцебскіх будынках ды платах мінулай ноччу зьявіліся новя графіці – словы “Бунт”. Паволе аповяду іхных сяброў, спадары Бурыкін і Папковіч таксама правялі рэшту мінулае начы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Верагодна, што там яны застануцца да панядзелка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: