Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыхары Берасця прыйшлі да расейскага кансуляту
11:18, 19/06/2006

40 актывiстаў кампанii “За Свабоду” ўзялi ўдзел у акцыi, прымеркаванай да Дня салiдарнасцi з палiтычнымi вязнямi 16 чэрвеня. Расцягнуўшыся ў доўгi ланцуг, яны ў 22.30 са свечкамi ў руках пачалi шэсце па цэнтральных вулiцах горада – Машэрава i Савецкай.

Ад паловы шляху ўдзельнiкаў суправаджала мiлiцэйская машына i некалькi супрацоўнiкаў САХРу (дарэчы, па некаторых звестках, супрацоўнiкi гэтага ж атраду дзяжурылi на вул. Савецкай ад пятай гадзiны вечара). Яны цiкавiлiся мэтай акцыi i яе ўдзельнiкамi, аднак затрыманняў не праводзiлi. Канкрэтныя прэтэнзii супрацоўнiкi мiлiцыi пачалi выказваць каля расейскага кансуляту, уздоўж каторага актывiсты пакiнулi свае свечкi.Удзельнiкаў акцыi абвiнавацiлi ў антысанiтарыi, але затрыманняў зноў-такi не адбылося, i моладзь накiравалася да плошчы Свабоды.

“Такая акцыя стала ўжо для нас традыцыйнай 16 чысла кожнага месяца. Такiм чынам мы выказваем свой пратэст рэжыму Лукашэнкi i салiдарнасць з палiтычнымi зняволенымi ў Беларусi. Як i месяц таму, канечным пунктам нашага шэсця стала плошча Свабоды, нягледзячы на тое, што свечкi мы пакiнулi ля расейскага кансуляту. Гэта для нас вельмi сiмвалiчна – дайсцi да Свабоды,” – распавядае адзiн з удзельнiкаў акцыi.

Акцыя выклiкала жывое абмеркаванне i падтрымку, некалькi мiнакоў папрасiлi свечкi i далучылiся да шэсця.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: