|
|
||||||||||||||||||||
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
25 чэрвеня ў мінскім Палацы Мастацтва пройдзе «Купальскі фэст» 15:15, 19/06/2006 Купалле, летняе народнае свята. Пад рознымі назвамі вядома многім індаэўрапейскім народам. У старажытнасці К. было прымеркавана да летняга сонцастаяння. Адзначалася як свята найвышэйшага росквіту жыватворных сіл Зямлі, у першую чаргу расліннасці, збажыны. Характарызавалася комплексам абрадаў, павер`яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Днём дзяўчаты ішлі на луг, у поле збіраць купальскія зёлкі - багаткі, руту, папараць, васількі, купену і інш. Лічылася, што зёлкі, сабраныя на Купальле, маюць асаблівую лекавую моц. Цэнтральнае месца сярод абрадаў і гульняў Купальле займала купальскае вогнішча, якое, па павер`ях, мела ачышчальную, жыватворную сілу. Вакол купальскага агню моладзь вадзіла карагоды, пераскаквала праз агонь, купалася ў рэчцы, качалася па расе (ачышчальная магія), спявала купальскія песні, варажыла на вянках, якія дзяўчаты і хлопцы пускалі на рачную плынь, загадваючы на будучага мужа ці жонку. У народзе верылі, што раз у год, якраз на Купальле, а 12 гадзіне ночы ў гушчары лесу зацвітае кветка папараці («папараць-кветка»), здольная даць таму чалавеку, які яе сарве, празарлівасць. Разам з тым Купальле - час разгулу змрочных сіл прыроды, разнастайных злых духаў, нячысцікаў. Таму ў купальскую ноч рабілі розныя засцярогі, выкарыстоўвалі ахоўную магію (кідалі ў жыта галавешкі з агнём, абтыкалі сцены хлява зёлкамі і інш.). Пасля пашырэння хрысціянства да язычніцкага свята Купальле было прымеркавана рэлігійнае свята Яна Папярэдніка (Хрысціцеля), што прывяло да ўтварэння назвы Іван Купала. Такую форму правядзеньня імпрэзы, арганізатары тлумачаць тым, што сёння не кожны гатовы удзельнічаць у абрадавых мерапрыемствах на прыродзе. А жадаючых адзначыць гэтае народнае свята шмат. Асноўнымі удзельнікамі “Купальскага фэсту” стануць 3 фольк-гурты: GUDA, ГОСЬЦІЦА, ЯР GUDA Выканаўцы гурта GUDA практыкуюць голасны спеў (тэрмін уведзены этнамузыколагам спн. З.Я. Мажэйка), якi паходзiць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выканання: уменне "голасна весцi" (спяваць працяжна, на вялiкiм дыханнi), таксама "падняць" песьню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага спеву характэрна мноства гукавых фарбаў, акiя арганiчна ўплятаюцца ў меладычную лiнiю напеву (глiсы на ўзлётах ды спадах, падрыгваннi голасу, доўгiя й кароткiя воклiчы на асобных фанэмах - так выконваюцца, найперш, песьнi вяснова-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзiнных песень. Аснову рэпэртуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песьнi - найбольш архаiчны пласт традыцыйнай народнай культуры. Многiя песьнi ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаваннi - яны ўзноўленыя паводле нотных запiсаў. Усе песьнi выконваюцца акапэльна. ЯР Жаночы дуэт Год нараджэньня - 2002 Удзельнiцы - Маша Лагодзiч - голас, флейта, Наташа Пятровiч – вiяланчэль Свой музычны кірунак музыкі вызначаюць як этна-авангард. “Можна яшчэ акрэслiць нашу працу тэрмiнам этна-мінімалізм i аб`яднаць усе гучным словам "эксперымэнт"”, -- кажуць дзяўчыны. ГОСЬЦІЦА «Госьціца» — адзіны ў Беларусі тэатар аўтэнтычнай і архаічнай музыкі і харэаграфіі, які перайшоў мяжу этнаграфізму і звяртаецца да гледача на сучаснай мове танцу мадэрн. Стваральніца і душа "Госьціцы" — кампазітар, харэограф і рэжысёр Ларыса Сімаковіч — у сваіх працах сумяшчае аўтэнтыку з уплывам мадэрну. "Фальклор — гэта закадаваная інфармацыя пра мінулае. І ў той жа час — гэта адлюстраванне сучаснасці, — мяркуе Ларыса Сімаковіч. — Творы папярэдніх пакаленняў змяшчаюць у сябе вялізны пласт нашай гісторыі, і ўспрымаць яе можна як па гарызанталі, так і па вертыкалі. Як калісьці сказаў Станіслаўскі, "ня трэба зусім паглыбляцца ў семнаццатае стагоддзе, трэба семнаццатае стагоддзе прыцягваць да сябе"." Нагадаем, што Купальскі фэст адбудзецца 25 чэрвеня ў мінскім Палацы мастацтва (вул.Казлова,3). Кошт квітка 7000. Даведкі: 6490888, 7662425
|