Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяўчына ўзняла над Віцебскам нацыянальны сцяг (Фота) 11:35, 19/06/2006
18 чэрвеня моладзевая актывістка Хрысьціна Шацікава залезла на асьвятляльную мачту ў цэнтры Віцебску, дзе звычайна праходзіць "Славянскі базар" і замацавала на ёй бел-чырвона-белы сьцяг, які правісеў там каля гадзіны.
Праз некаторы час служба МЧС зьняла сьцяг, але не змагла зьняць Хрысьціну, бо тая адмаўлялася ад іх паслугаў, а сама не спукалася ўніз. Тры гадзіны актывістка правяла на мачце, пасьля чаго яе ўсё-ткі зьнялі прымусова трое "амонаўцаў" і два прадстаўніка МЧС. Хрысьціну Шацікаву адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС і склалі адміністратыўны пратакол па трох артыкулах: 156, 166 і 167, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Увечары яе сябры бачылі, як на звычайнай легкавой машыне яе некуды павезьлі, пасьля яна прыслала смс, што знаходзіцца ў 3-яй бальніцы.
Таксама 18 чэрвеня ў гарадзкім парку Мазурына каля Віцебску праходзіла вялікае літаратурнае сьвята, прысьвечанае Васілю Быкаву. З ініцыятываю правесьці такое сьвята на агульнагарадзкім узроўні выступіла абласная рада ТБМ і атрымала дазвол ад уладаў. Мерапрыемства наведаў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.
Падчас правядзеньня сьвята міліцыянты справалі затрымаць маладых людзей са значкамі "За свабоду!", але ім не удалося гэтага зрабіць.