Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень Салідарнасці ў Гродне прамінуў без эксцэсаў, як зрэшты праходзіць ён тут 16-га кожнага месяца. Мясцовыя лідары апазіцыі і грамадскія актывісты адзначаюць Дзень Салідарнасці як нешта глыбока асабістае.
Як паведаміў «Радыё Рацыя» прафсаюзны актывіст Ян Роман, адпачатку ў апазіцыйных колах Гарадзеншчны не было адзінадумства як адзначаць Дзень Салідарнасьці: ці праводзіць нейкія публічныя акцыі ці проста запальваць свечкі ў вокнах кватэраў. Апошняя тэндэнцыя, па словах лідара гарадзенскага БНФ Сяргея Мальчыка, перамагла. Асабіста ён у Дзень Салідарнасці запальвае свечку на 15 хвілін. Гэтаксама свечкі запальваюцца ў вокнах іншых грамадскіх актывістаў, адраджэнцкае моладзі, а таксама ў офісах многіх грамадскіх арганізацый. Адзначым, што Дзень Салідарнасці стаў абавязковым рытуалам для гарадзенскай інтэрнэт-газэты “ПАГОНЯ”.