Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Салігорску людзі масава вышлі на плошчу (Фота) 12:31, 19/06/2006
Кожны месяц 16-га а 20 гадзіне вечара на цэнтральную плошчу Салігорска выходзяць людзі, трымаючы сьвечы і партрэты зьніклых палітыкаў і палітвязьняў. У гэтым месяцы на плошчы ізноў гарэлі сьвечы. Каля 50 чалавек выйшлі на плошчу, каб выказаць сваю салідарнасьць з семьямі зніклых грамацкіх дзеячаў, з палітзьняволеннымі, з тымі хто трымае галадоўку з гэтае прычыны.
Па ўсім перыметры плошчы знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі, за Домам культуры знаходзілася два аўтазакі. Міліцыянты зрабілі відэаздымку акцыі.
Нягледзячы на пільную ўвагу, пад якой знаходзіліся ўдзельнікі Дня Салідарнасьці, затрыманьняў не было. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі нават даў невялічкае інтэрв`ю прадстаўніку БХК.
- Зразумела, што затрымаць такую колькасьць людзей у цэнтры Салігорска ня лёгка. Салігорск, на сам рэч невялікі горад. Да таго ж людзі ведаюць, што гэта за акцыя. Многія, асабліва прыхільнікі існуючай улады, думаюць, што ў нашай краіне пануе свабода і людзі маюць права выказаць свой мірны пратэст. Таму бязмежжа, што легка чыніць міліцыя, напрыклад, у Менску, у горадзе шахцераў было б успрынята грамадскасьцю вельмі нэгатыўна. Асабліва зараз, калі на галоўным прадпрыемстве горада існуюць сур`ёзныя праблемы. Здаецца міліцыя гэта разумее, - кажа актывіст “Маладога Фронта” Іван Шыла.
-- Будзем дамагацца, каб улады зразумелі, што скончыць Дні Салідарнасьці можна толькі спыніўшы палітычны персьлед грамадскіх актывістаў і адказаўшы на патыньне аб лёсе зьніклых палітыкаў, - дадаў Аляксей Валабуеў.