Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) 16 чэрвеня – у Дзень салідарнасьці - адбылася акцыя са сьвечкамі на вуліцы. Група моладзі з бел-чырвона-белымі стужкамі і значкамі “За свабоду” сабралася ля перакрыжаваньня трох вуліц побач з гарадзкой набярэжнай. У 20 гадзінаў маладыя людзі запалілі сьвечкі і стаялі зь імі 15 хвілінаў.
Напярэдадні ў горадзе былі разьвешаныя налепкі “16” і плякаты “Сьветлагорск – за свабоду!”, а таксама распаўсюджаны чарговы выпуск мясцовага незалежнага выданьня “Рэгіянальныя навіны” з інфармацыяй пра Дзень салідарнасьці. У многіх кватэрах у Сьветлагорску ў гэты дзень сьвечкі былі запаленыя ўвечары ў вокнах.