Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, якія вымушаны вучыцца па-за межамі Беларусі, беларускія ўлады чыняць пэўныя праблемы.
Як паведамляе радыё «Палонія», студэнты ЭГУ ўсё часьцей скардзяцца на факты незразумелых паводзінаў працаўнікоў памежных службаў Беларусі – асабістыя дагляды, пытаньні датычныя працы ЭГУ, фінансаваньні апошняга. Акрамя гэтага відавочныя спробы вярнуць у Беларусь тых, каго сама ўлада пазбавіла магчымасьці вучыцца ў сваёй дзяржаве за ўдзел у акцыях супраць недэмакратычнасьці рэжыму ў краіне.
Навучальны год у ЭГУ завяршаецца. Частка студэнтаў будзе спрабаваць правесьці лета ў Беларусі. Для іншых дакладна вядома, што такой магчымасьці няма.