Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Казулін: Міліцыя першай напала на мірную калёну дэманстрантаў
17:56, 07/07/2006

У судзе Маскоўскага раёну Менску працягваецца працэс над экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. Сёньня палітык даў сьведчаньні пра падзеі, падчас якіх ён нібыта ўчыніў злоснае хуліганства і арганізаваў беспарадкі. 17 лютага Аляксандра Казуліна з аднадумцамі не пусьцілі ў Нацыянальны прэс-цэнтар на прэсавую канфэрэнцыю як зарэгістраванага кандыдата на прэзыдэнта. Аднаго зь невядомых, якія не пускалі яго ў будынак, спадару Казуліну ўдалося затрымаць. Цяпер міліцыянт Якімовіч заяўляе, што пры гэтым Казулін нібыта парваў яму куртку і абразіў. Аляксандар Казулін заявіў суду, што нікога ня біў, а толькі затрымаў Якімовіча, бо той ужыў сьлезацечны газ, паведамляе з залі суда “Радыё Свабода”.

Падзеі 2 сакавіка, паводле Аляксандра Казуліна, таксама сьведчылі пра перасьлед яго як кандыдата на прэзыдэнта. Палітык распавёў, як зьявіўся ў Палац чыгуначнікаў, каб зарэгістравацца дэлегатам на ІІІ Усебеларускі сход, але яго зноў не пусьцілі. Больш за тое, зьбілі й кінулі на падлогу аўтамабіля. Спачатку Аляксандар Казулін ўвогуле не выключаў, што яго скралі тэрарысты. У Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі, куды яго прывезьлі, палітык разьбіў шкло на партрэце Аляксандра Лукашэнкі. Сказаў, што зрабіў гэта, каб зьвярнуць увагу на тое, што зь ім адбываецца. Аляксандар Казулін дагэтуль не супакоіўся ад перажытага тады. Вось што ён казаў сёньня ў судзе:

“У дачыненьні да кандыдата на прэзыдэнта такія дзеяньні ў любой краіне былі б нацыянальнай ганьбай. Усе службовыя асобы, якія да гэтага дачынныя, былі б адразу звольненыя. А са мной абыходзіліся як з жывёлінай, зьбілі й давялі да паўпрытомнага стану”, -- заявіў Казулін у залі суда.

Паводле Аляксандра Казуліна, ягоныя дзеяньні 25 сакавіка, на Дзень Волі, нельга лічыць за арганізацыю вулічных беспарадкаў. Палітык сказаў, што пайшоў разам з дэманстрантамі да турмы на вуліцы Акрэсьціна, каб прадухіліць магчымыя сутычкі зь міліцыяй. Аляксандар Казулін дагэтуль перакананы, што сутычкі ў той дзень магчыма было пазьбегчы, калі б міліцыя першай не напала на мірную калёну дэманстрантаў.

Вядомы юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў гэтак камэнтуе сьведчаньні Аляксандра Казуліна:

(Пастухоў: ) “У мяне склалася жудаснае ўражаньне ад таго, што распавёў Аляксандар Казулін, як зь ім абыходзіліся нявысьветленыя асобы, што яны зь ім рабілі. Яны фактычна ўжывалі гвалт, рабілі злачынства адносна яго. І таксама ўразіла тое, як спакойна на гэтыя факты рэагаваў дзяржаўны абвінаваўца. Ён цікавіўся толькі нейкай дробязьзю, неістотнай на тле бяспраўя, ужытага адносна Казуліна”.

Пракурор Сяргей Бортнік па-ранейшаму камэнтароў не дае. Пасьля сьведчаньняў Аляксандра Казуліна ў судзе мелі пачаць допыт міліцыянтаў, якіх сьледзтва прызнала пацярпелымі. Аднак зь пятнаццаці пацярпелых у суд зьявіліся толькі два.











напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: