Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскіх сенатараў не пусьцілі ў Беларусь 10:48, 10/07/2006
У суботу прыкладна а 20-й гадзіне на памежным пераходзе “Кузьніца Беластоцкая – Брузгі” беларускія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь Анджэю Стэльмахоўскаму, кіраўніку "Спульноты Польскай", кіраўніку бюро сэнатараў Артуру Казлоўскаму, а таксама яшчэ двум польскім сэнатарам.
Усе яны, як паведамляе «Радыё Свабода», ехалі ў Горадню на сустрэчу зь сябрамі Саюзу палякаў Беларусі, якія падтрымліваюць Анжаліку Борыс, і якіх не прызнаюць беларускія ўлады.