Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімеру Някляеву сёньня 60
17:07, 11/07/2006

Стваральнік і галоўны рэдактар дзьвюх “Крыніцаў” – самага масавага (наклад сягаў пад 400 тысячаў) моладзевага часопісу і самага культавага (не чытаць які было дрэнным тонам) беларускага часопісу пад адным і тым самым назовам. Апошні непадцэнзурны галоўны рэдактар тыднёвіка “Літаратура і мастацтва” і першы апальны старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Самы папулярны аўтар тэкстаў для афіцыйнае беларускае эстрады і старшыня апазыцыйнага Беларускага ПЭН-цэнтру. Усё гэта Ўладзімер Някляеў – паэт, якому сёньня спаўняецца 60 гадоў.

Як перадае «Радыё Свабода», супярэчнасьць у яго асобе і творчасьці, як кон. Пашпартная дата нараджэньня адна, а насамрэчная іншая. Многія песьні на яго вершы ведаюць амаль усе прыхільнікі беларускае эстрады, прычым некаторыя, да прыкладу гіт “Сёньня ў нашай хаце сьвята”, ужо ўспрымаюцца як народныя. Але разам з тым ягоная паэтычная скарбонка так да сёньня сур’ёзна і шырока не вядомая.

“Тое, што для мяне Някляеў, асабліва Някляеў у паэзіі, і Някляеў у літаратурным працэсе, адна з вызначальных асобаў апошніх двух-трох дзесяцігодзьдзяў – гэта напэўна. Ня думаю, што я перабольшваю. Неяк склалася наадварот хутчэй за ўсё, што значэньне Някляева ўвесь час зьменшвалася”, -- гаворыць філёзаф і літаратуразнаўца Валянцін Акудовіч.

Нехта з расейскіх клясыкаў сказаў, што пасьля сарака сорамна пісаць вершы, у тым сэнсе, што паэзія – творчасьць найперш пачуцьцёвая, а эмоцыі з узростам прытупляюца. На думку прыхільнікаў творчасьці Ўладзімера Някляева і прафэсійных літаратуразнаўцаў кожная новая ягоная кніга лепшая за папярэднюю. А ў апошнім зборніку “Так” паэт выдаў творы, якія сталі знакавымі ў сучаснай беларускай паэзіі, перадусім паэма “Ложак для пчалы”, лічыць Валянцін Акудовіч.

“Некалькі год таму, гэта значыць, калі яму было ўжо за пяцьдзесят, ён напісаў лепшую сваю паэму “Ложак для пчалы”, з майго гледзішча адну з самых лепшых паэм ва ўсёй беларускай літаратуры ня толькі сучаснасьці, а наогул колькі яе ні было”, -- сказаў Акудовіч.

А вось што думае пра суладзьдзе паэтычнае музы Эратас з богам часу Хронасам у творчасьці Някляева мастак і паэт Рыгор Сітніца:

“Творца можа быць маладым заўсёды альбо вельмі-вельмі доўга. Някляеў надзвычай малады душою і целам таксама, і я радуюся, што нашая літаратура мае такога вялікага паэта”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: