Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады адмаўляюцца выконваць патрабаваньні галадоўшчыкаў 12:19, 13/07/2006
Сёньня “Малады Фронт” нарэшце атрымаў афіцыйны адказ на патрабаваньні ўдзельнікаў галадоўкі, якую распачалі маладафронтаўцы 29-га траўня 2006 г.
Адказ прыйшоў з Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў менгарвыканкама. Падпісаны ён быў намесьнікам старшыні ўпраўленьня спадаром І.В.Уладыкам. У афіцыйным адказе на заяву ўдзельнікаў галадоўкі паведамляецца, што згодна з законам ад 07.08.2003 г. аб масавых мерапрыемствах і артыкулам 5 гэтага закону, галадоўка моладзі была несанкцыянаваная, бо арганізатары "масавай акцыі" не паведамілі ў менгарвыканкам пра месца й час, у які моладзь павінна была галадаваць. Таму выкананьне патрабаваньняў удзельнікаў акцыі немагчымае.