Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выйшаў новы дыск Данчыка «Мы яшчэ сустрэнемся» 18:20, 13/07/2006
Прадусарскі цэнтар "Беларуская музычная альтэрнатыва" выпусьціў другі кампакт-дыск Данчыка "Мы яшчэ сустрэнемся". Сёлета ўжо выходзіў альбом "Я ад вас далёка".
Новы кампакт-дыск "Я ад вас далёка" днямі зьявіцца ў музычных крамах "Містэрыя гуку", "Праспект", "Рэкард сэрвіс". Пра сваю новую працу «Радыё Свабода» распавядае кіраўнік "Беларускай музычнай альтэрнатывы" Віталь Супрановіч.
"Дыск утрымлівае песьні-гімны. Гэта "Магутны Божа", "Пагоня"... У нас у плянах выданьне ўсіх дыскаў, што выходзілі ў Данчыка. Будуць выходзіць дыскі "Мы адной табе належым" сумесна з Барткевічам. У сэрыі "Беларускі музычны архіў" выйдзе самы першы альбом Данчыка "Беларусачка". Таксама плянуецца канцэртны альбом "Калядныя песьні". Усе гэтыя дыскі дапаўняюцца відэабонусамі з канцэртных запісаў Данчыка".
Кампакт-дыскі выходзяць накладам у 1 тысячу. Калі ёсьць попыт, робіцца звычайна дадатковы наклад. Што да кампакт-дыскаў Данчыка, то тут ёсьць адна асаблівасьць.
"Гэтыя альбомы мы выдаем так, як яны выходзілі на пласцінках. То бок гэта альбомы, а не зборнікі лепшых песень. Таму мы не выбіраем, а выдаем так, як яны былі ўжо складзеныя самім выканаўцам", -- паведаміў Супрановіч.
Віталь Супрановіч распавёў і пра сюрпрыз, які чакае прыхільнікаў Данчыка:
"У нас ёсьць задума зладзіць вечарыну з праглядам фільму "Данчык", зрабіць міні-прэзэнтацыю гэтых двух дыскаў, што ужо выйшлі".