Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабарончы цэнтр «Вясна» пратэстуе супраць асуджэння Аляксандра Казуліна
14:49, 14/07/2006

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць вынясеньня абвінаваўчага прысуду ў адносінах да былога кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прафесара Аляксандра Казуліна. «Мы лічым асуджэнне Аляксандра Казуліна, аднаго з альтэрнатыўных інсуючай уладзе ўдзельніка прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, палітычна матываваным, звязаным выключна з ягонай актыўнай палітычнай дзейнасьцю», -- заяўляюць праваабаронцы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" канстатуе, што ва ўмовах адсутнасьці ў краіне інстытута незалежнай судовай улады над А. Казуліным была зьдзейсьнена судовая палітычная расправа, у выніку якой ён пазбаўлены волі на пяць з паловай гадоў.

Адной з падставаў для асуджэння А. Казуліна стала абвінавачанне ў арганізацыі і правядзенні мірнай акцыі пратэсту 25 сакавіка 2006 г. у цэнтры г. Мінска, калі ў выніку жорсткага, нічым не матываванага ўжывання сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі фармаванняў МУС дзесяткі мірных дэманстрантаў былі параненыя, дзесяткі арыштаваныя.

Другой падставай для асуджэння А. Казуліна стала абвінавачанне ў "хуліганскіх дзеяннях", а менавіта ў тым, што ён разбіў партрэт А. Лукашэнкі ў аддзяленні міліцыі 2 сакавіка 2006 г. У гэты дзень А. Казулін быў безпадстаўна збіты прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў і асабіста камандзірам СОБР палкоўнікам Д. Паўлючэнкам за тое, што, з`яўляючыся кандыдатам у Прэзідэнты, А. Казулін меў намер прысутнічаць на Усебеларускім сходзе, арганізаваным іншым кандыдатам у Прэзідэнты -- А. Лукашэнкам. Пры гэтым органы пракуратуры краіны так і не далі належнай юрыдычнай ацэнкі дзеянням спецслужбаў, не зрабіў такой ацэнкі і суддзя Аляксей Рыбакоў.

У сувязі з тым, што падчас судовага працэсу з боку суддзі Аляксея Рыбакова не былі прынятыя меры да ўстанаўленьня ісціны па справе, а таксама не былі прынятыя меры да прадухіленьня дзеяньняў, што прыніжаюць чалавечы гонар і годнасьць Аляксандра Казуліна, Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае дзяржаўныя органы краінаў Еўразвязу і ЗША неадкладна ўключыць суддзю А. Рыбакова ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыі гэтых краінаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна адмяніць вынесенае судовае рашэнне і вызваліць Аляксандра Казуліна.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" нагадвае ўсім службовым асобам Рэспублікі Беларусь пра неабходнасць няўхільнага выканання Канстытуцыі і Законаў краіны, заклікае стаяць на глебе абароны законных правоў грамадзянаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" намераны прадпрыняць усемагчымыя меры, каб незаконныя дзеянні службовых асобаў, якія парушаюць правы чалавека ў Беларусі, атрымалі адпаведную ацэнку як з боку міжнароднай супольнасці, так і з боку незалежнага і справядлівага суда Рэспублікі Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: