Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнікі пракуратуры ходзяць па кватэрах маладзёвых актывістаў 12:46, 14/07/2006
На гэтым тыдні да моладзевага актывіста з Магілёва, Сяржука Нягаціна, прыходзіў супрацоўнік Магілёўскае пракуратуры. Сьледчы патрабаваў ад актывіста “Маладога Фронту”, каб хлопец зьявіўся на допыт у якасьці сьведкі па крымінальных справах, узбуджаных супраць лідэраў “Маладога Фронту”, у мясцовую пракуратуру .
Таксама супрацоўнік пракуратуры пагражаў "шматлікімі праблемамі" маладафронтаўцу, калі той "сумлена" не паведаміць фактаў, зьвязаных зь дзейнасьцю “Маладога Фронту” ў Магілёве. Сьледчы абвінаваціў Сяржука Нягаціна ў тым, што ён зьяўляецца ідэйным кіраўніком мясцовае філіі арганізацыі.