Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Варшаве ад Расеі патрабуюць спыніць падтрымку беларускага рэжыму
19:18, 16/07/2006

14 ліпеня ў Варшаве сябры «Зьвязу ў падтрымку Дэмакратыі ў Беларусі» перадалі зварот у амбасады краінаў-чальцоў "Вялікай васьмёркі". У сувязі з самітам G8, які праходзіць зараз ў Санкт-Пецербургу, польскія прыхільнікі дэмакратычных зьменаў у Беларусі зьвярнуліся да краін-чальцоў "Вялікай васьмёркі" з просьбамі:

-- узьняць на саміце пытаньне Беларусі, якой пагражае пазбаўленьне суверэнітэту.

-- паўплываць на Расею, каб тая не падтрымлівала дыктатуру ў Беларусі.

-- зрабіць усё магчымае, каб Расея, якая не адпавядае дэмакратычным стандартам чальцоў "Вялікай 7", не сталася старшынём G8.

Перадача зваротаў - гэта пачатак акцыіі, якую заплянаваў ЗДБ. Яе кульмінацыяй будзе шэсьце ў нядзелю 16 ліпеня. Шэсьце заплянавана ад Старога Гораду Варшавы, праз большасьць амбасад краінаў-чальцоў G8. Канцавым пунктам будзе прадстаўніцтва Расеі, якая найбольш актыўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі й можа прывесьці да аншлюсу Беларусі. У акцыі, апроч сяброў ЗДБ, возьмуць удзел студэнты, якія былі выключаныя з беларускіх ВНУ за грамадзянскую пазыцыю і зараз навучаюцца ў Польшчы па праграме "Стыпэндыя Кастуся Каліноўскага". Усяго іх больш за 200, паведаміла “Еўрапейскае радыё”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: