Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



16 ліпеня ў Берасьці прайшлі дзьве акцыі
11:42, 17/07/2006

16 чысла кожнага месяца ў Беларусi i за мяжой адзначаюць Дзень салiдарнасцi з палiтвязнямi i сем’ямi знiклых апанентаў А.Лукашэнкi. Для Берасця ўжо стала традыцыяй адзначаць "16" - дзень салiдарнасцi - незвычайна i крэатыўна.

У гэты раз сваю салiдарнасць з ахвярамi рэжыму Лукашэнкi берасцейская моладзь выказала вывешваннем вялiкай расцяжкi на адной з цэнтральных вулiц Берасця. На 2-хметровай паласе сiняй тканiны, што з`явiлася на вул. Савецкай пасярод белага дня, былi змешчаныя партрэты дзеячаў апазiцыi, якiя памёрлi пры невысветленых абставiнах, знiклi або былi зняволеныя падчас панавання Лукашэнкi. За той час, пакуль мiлiцыянты шукалi магчымасць зняць расцяжку, яе змаглi пабачыць сотнi берасцейцаў. Падчас акцыi было затрымана некалькi актывiстаў кампанii "За свабоду", якiя назiралi за дзеяннямi мiлiцыянтаў. Праз 1,5 гадзiны усе яны былi адпушчаныя.

Другое, масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай салiдарнасцi, прайшло ў традыцыйнай форме. Каля 50 актывiстаў кампанii “За Свабоду” прайшлi па цэнтральных вулiцах горада з запаленымi свечкамi, утварыўшы своеасаблiвы жывы ланцуг. Акцыя скончылася каля кансуляту Расейскай федэрацыi, насупраць будынку якога моладзь выклала са свечак лiчбу "16". Варта адзначыць, што ад самага пачатку i на ўсiм шляху актывiстаў суправаджалi супрацоўнiкi Ленiнскага РАУС г. Берасця на чале з намеснiкам РАУС маёрам Г. Вайтовiчам. Але iх спробы запалохаць маладых людзей цi, хаця б, спынiць акцыю засталiся безвынiковымi, паведамляе сайт www.dzedzich.org.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: