Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзень салідарнасьці ў Гародні міліцыя затрымала актывістаў апазыцыі 15:43, 17/07/2006
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 16 ліпеня ў Гародні каля палацу прафсаюзаў прайшла традыцыйная акцыя Cалідарнасьці. Аднак людзі з запаленымі сьвечкамі змаглі прастаяць зусім ня доўга. Пяцёх чалавек Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сярод якіх старшыня рэгіянальнай структуры Юры Істомін, былі затрыманыя міліцыяй. Затрыманых сябраў АГП завезьлі ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе яны мусілі даць пісьмовыя тлумачэньні. Пасьля гэтага ўсіх затрыманых адпусьцілі.