Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве Дзень салідарнасьці ўпершыню адбыўся на цэнтральным пляцы
14:08, 17/07/2006

У Дзень беларускай салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых апанэнтаў улады і палітычнымі зьняволенымі, маладыя актывісты шэрагу магілёўскіх грамадзкіх і палітычных арганізацыяў правялі свой інфармацыйны пікет у самым цэнтры горада, на так званай Зорнай плошчы. Менавіта сюды выканкам гады тры таму перанес усе масавыя мерапрыемствы, прысьвечаныя дзяржаўным сьвятам і ўрачыстым рэгіянальным падзеям.

Гэтае ж месца было ўчора ўпершыню абранае маладымі актывістамі для правядзеньня сваёй інфармацыйнай акцыі пра “Дзень салідарнасьці”. Болей за дзесяць дзяўчатаў і хлопцаў а 8-й вечара сталі на пляцы, трымаючы перад сабой партрэты Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага. У гэтай журботнай галерэі можна было ўбачыць таксама і партрэт Аляксандра Казуліна, паведамляе www.belngo.info.

Праз паўгадзіны ўдзельнікі пікету былі затрыманыя й дастаўленыя ў два найбліжэйшыя пастарункі. Там амаль да сярэдзіны начы доўжыліся звычайныя міліцэйскія працэдуры – складаньне пратаколаў затрыманьня, высьвятленьне асобаў затрыманых, узяцьце ад іх тлумачэньняў.

Усе дастаўленыя ў міліцыю адмовіліся ад падпісаньня якіх-небудзь папераў, бо не пагаджаліся з тым, што на іхную інфармацыйную акцыю патрабаваўся дазвол. Ня ведалі, што з гэтым рабіць і самі міліцыянты, таму ўрэшце ўсіх затрыманых выпусьцілі без наступстваў. На гэткую іхную лагоднасьць паўплывала, відавочна, і прысутнасьць у міліцэйскіх пастарунках мясцовых праваабаронцаў. Сваімі дакладнымі спасылкамі на заканадаўства правабаронцы і давялі міліцыянтам беспэрспэктыўнасьць далейшага перасьледу маладых актывістаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: