|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Салігорская моладзь адзначыла Дзень Салідарнасці (Фота) 11:43, 17/07/2006 Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы з`явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць зьбіраючыюся моладзь. Капітан міліцыі Драбудзька Мікалай, ужо вядома сваім жорсткім стаўленнем да актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, нецэнзурна лаяўся і абражаў моладзь, а таксама пагражаў прыстрэліць братоў Шылаў, таму што яны не з`яўляецца на камісіі, а Іван яшчэ і ў пракуратуру ды "асмельваюцца яшчэ арганізоўваюць публічныя акцыі перад гарвыканкамам". Аднак ні пагрозы, ні некалькі дзесяткаў міліцыянтаў сабраўшыхся на плошчы не спужалі салігорцаў, якія а 20:00 выстраіліся ў ланцужок. Міліцыі не перашкаджала правядзенню акцыі,толікі здымалі удзельнікаў на лічбавы здымкач. Затрыманняў не было. Вось што зазначыў адзін з арганізатараў акцыі: -- Гэта ужо шостая вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці, у нашым горадзе.Добра, што яна сталася ў горадзе шахцёраў традыцынай і салігорцы станоўча рэагуюць на яе. Прыемны і тот факт, што на Дзень Салідарнасці прыходзіць як моладзь, так і старыя людзі, бацькі з дзецьмі. Прыемна, што ёсць такія людзі. ![]() ![]() ![]() ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|