Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галадоўніца зь Берасьця некалькі разоў губляла прытомнасьць 13:50, 19/07/2006
Чатырнаццаты дзень у Берасьці галадаюць уладальнікі й кіроўцы маршрутных таксі. Адна з галадоўніц, берасьцейская прадпрымальніца Любоў Разановіч ужо некалькі разоў траціла прытомнасьць. "У мяне адымаліся ногі і гублялася мова", -- адзначыла для «Радыё Свабода» прадпрымальніца.
"Гэта можа паўтарыцца ў любы момант, бо я і цяпер сябе кепска адчуваю, аднак я не зьбіраюся выклікаць хуткую дапамогу, бо лічу, што мы нічога дзяржаве не павінны". Спадарыня Разановіч -- інвалід 2-й групы. Яна кажа, што нават, калі яе сілай прывязуць у шпіталь, яна адмовіцца ад усіх працэдураў.
У галадоўцы, якая пачалася 5 ліпеня, удзельнічаюць 13 чалавек. Яны пратэстуюць супраць спагнаньня рэспубліканскага збору за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці з уладальнікаў аўтамабіляў, увезеных у Беларусь да 2004 году.