Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анжаліку Борыс выклікалі ў міліцыю 10:54, 20/07/2006
Працягваецца перасьлед старшыні непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Як паведамляе “Радыё Свабода”, міліцыянтка Натальля Кардаш паведаміла, што на Анжаліку Борыс напісалі скаргу — маўляў, яна падчас паседжаньняў Рады “Wspolnoty Polskiej”, якія адбываюцца ў Варшаве, прадстаўляецца як старшыня Саюзу палякаў Беларусі. А ў міліцыі ёсьць зьвесткі, што яе быццам выключылі з шэрагаў арганізацыі СПБ.
Анжаліка Борыс адмовілася адказваць на пытаньні міліцыянткі. Тая ў сваю чаргу заявіла, што справай Анжалікі Борыс будзе займацца пракуратура.
Нагадаем, што ад лета мінулага году ў Беларусі рэальна існуюць два цэнтры Саюзу палякаў: афіцыйны і, так бы мовіць, нелегальны, якога не прызнаюць улады. Прычым, у Польшчы ўсё наадварот — там падтрымліваюць СПБ на чале з Анжалікай Борыс і не прызнаюць Саюзу, якім кіруюць паплечнікі колішняга старшыні арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага на чале зь Юзафам Лучнікам.