Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кобрынскага апазыцыянера пакаралі за ўлеткі 10:59, 20/07/2006
Адміністрацыйная камісія пры Кобрынскім райвыканкаме аштрафала мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Меха за распаўсюд улётак "За Свабоду!".
Паводле рашэньня камісіі, паведамляе радыё «Свабода», штраф 31 тысячу беларускіх рублёў спадар Мех мусіць выплаціць за тое, што сёлета 25 траўня распаўсюджваў улёткі «За Свабоду!». Сябры адміністрацыйнай камісіі палічылі, што гэтая друкаваная прадукцыя выраблена з парушэньнем заканадаўства і пашкодзіла дзяржаўным інтарэсам.